Вы тут

У Мінску пабудуюць яшчэ адзін пешаходны мост над Свіслаччу


У Мінску пабудуюць яшчэ адзін пешаходны мост над Свіслаччу. Ён злучыць будучы шматфункцыянальны комплекс на месцы 2-й клінічнай бальніцы і Верхні горад, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны.


Як распавёў кіраўнік праектнай арганізацыі Алег Вараб'ёў, канструкцыя будзе ў выглядзе аркі, гэта ўмова было зададзена першапачаткова, каб пад мастом можна было чысціць пойму ракі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі.

- Мост атрымаўся даволі круты па ўздыме, таму яго зробяць з падагрэвам і антыслізгаючым пакрыццём, шырыня канструкцыі - 3,7 метраў, - удакладніў А. Вараб'ёў. - У нас было шмат варыянтаў агароджы, нават вантавага, але заказчык спыніўся на такім - з картэнаўскай сталі.

Як растлумачылі архітэктары, гэта дарагі і добры матэрыял. Ён па выглядзе нагадвае праржавелае жалеза, але за кошт пакрыцця з адмысловага саставу сталь не схільная да карозіі, канструкцыі з яе не пакінуць разводаў і падцёкаў. Гэта дарагі і якасны сучасны матэрыял, з якога робяць нават фасады будынка.

Паколькі выгляд такой сталі нязвыклы, ёсць адчуванне старога жалеза, то пытанне - ці будаваць падобную агароджу вынеслі на калектыўнае рашэнне савета.

- Мне падабаецца, што такія канструкцыі будуць выглядаць увесь час па-рознаму, і такім простым прыёмам можна дамагчыся разнастайнасці ўспрымання, - выказалася архітэктар Галіна Палянская.

Адобрылі члены савета і падагрэў моста, і яго падсвятленне, і ажурнасць канструкцыі. Праектнай арганізацыі параілі толькі закругліць прамыя куты на падыходах да моста, зрабіўшы іх больш плыўнымі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.