Вы тут

Былога дырэктара ААТ "Жывінка" асудзілі на 7 гадоў калоніі


Суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былых службовых асоб ААТ "Жывінка", якія абвінавачваліся ў здзяйсненні шэрагу карупцыйных злачынстваў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарсуда.


  • Былому дырэктару ААТ "Жывінка" прызначана 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на тэрмін 5 гадоў.
  • Загадчыца магазіна "Універсам Радзівілаўскі" прысуджаная да 5 гадоў пазбаўлення волі. Аднак у дачыненні да яе суд ужыў адтэрміноўку выканання пакарання тэрмінам на 3 гады.
  • Аналагічны прысуд вынесены былому старэйшаму касіру крамы №5 ААТ і вядучаму інжынеру-праграмісту ТАА "Сэрвіс Плюс ТС".
  • Былой загадчыцы крамай №32 ААТ прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У справе некалькі эпізодаў. Так, былы дырэктар ААТ "Жывінка" абвінавачваўся ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, даванні хабару і арганізацыі дачы хабару. Ён з 2 чэрвеня 2014 года па 7 мая 2015 года разам з загадчыцай і старэйшым касірам крамы №5 пры дапамозе вядучага інжынера-праграміста завалодаў наяўнымі грашыма "Жывінка" у памеры больш за Br35 тыс., атрыманымі ад продажу тавараў. У гэты ж перыяд ён, па версіі абвінавачвання, перадаў хабар начальніку ГУПР Мінгарвыканкама на агульную суму Br17,5 тыс. Узамен разлічваў на незвальненне з пасады дырэктара, а таксама на памяншэнне колькасці маніторынгаў і абследаванняў гандлёвых аб'ектаў ААТ "Жывінка".

З 22 мая 2015 года па 29 лютага 2016 г. пры дапамозе загадчыцы крамай №32 арганізаваў перадачу хабару начальніку ГУПР на агульную суму Br13 760. Загадчыцы "Універсама Радзівілаўскі", якая на момант злачынства працавала загадчыцы крамай №5, ставіліся ў віну два эпізоды крадзяжоў: больш Br35 тыс. і звыш Br4 тыс. - грошы ад рэалізацыі тавараў. Старэйшы касір гэтай крамы, па версіі абвінавачвання, завалодала грашыма ААТ "Жывінка" у памеры больш за Br39 тыс. Вядучы інжынер-праграміст ТАА "Сэрвіс Плюс ТС" шляхам прадастаўлення парадаў, інфармацыі, сродкаў для ўтойвання слядоў злачынства і іншай дапамогі аказаў садзейнічанне іншым абвінавачаным, у выніку чаго тыя завалодалі грашыма крамы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.