Вы тут

БРСМ аказаў дапамогу ў працаўладкаванні больш чым 5,6 тысячы непаўналетніх


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аказаў з пачатку года дапамогу ў працаўладкаванні ў складзе студэнцкіх сельскагаспадарчых і экалагічных атрадаў больш чым 5,6 тысячы непаўналетніх.


«З іх 444 — гэта дзеці, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку і якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, — паведаміла камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея ШАХОЎСКАЯ. — Усяго на пачатак жніўня ў складзе 1046 студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана больш за 13 тысяч чалавек».

Надзея Шахоўская нагадала, што БРСМ абвясціў 2019-ты Годам студэнцкіх атрадаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ідэалогіі студатрадаўскага руху. Гэты кірунак дапамагаюць рэалізоўваць камісары атрадаў. Традыцыйна ў кожнай вобласці і ў сталіцы байцы працуюць на знакавых аб'ектах, якія абвешчаны маладзёжнымі будоўлямі: сёлета гэта, напрыклад, рэканструкцыя Косаўскага замка і комплексу будынкаў «Гарадская клінічная бальніца» ў Гродне, будаўніцтва сярэдняй школы ў мікрараёне Білева ў Віцебску і іншыя. Цэнтральным аб'ектам з'яўляецца Усебеларуская маладзёжная будоўля ў Астраўцы, дзе сёння, 22 жніўня, адбудзецца ўрачыстае закрыццё працоўнага семестра. Зараз там шчыруюць 12 лінейных атрадаў з Беларусі і Расіі колькасцю 226 чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Выхаванне студатрадам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».