Вы тут

Сёння Мінская гарадская арганізацыя БРСМ дае старт “Тыдню дабра”


Ён пройдзе ў рамках рэспубліканкай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам” і пачнецца ў 11 гадзін у Мінскім заапарку (вул. Ташкенцкая, 40).


Адзінаццаці першакласнікам са шматдзетных сем'яў, якія жывуць у сталіы, валанцёры руху “Добрае Сэрца” ўручаць новыя партфелі, укамплектаваныя канцылярскімі прыладамі. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прымуць удзел 50 сталічных школьнікаў -- іх браты і сёстры старэйшага ўзросту. Дадатковым падарункам для ўсіх дзяцей стане экскурсія па Мінскім заапарку. Кампанію ім складуць Заяц і Воўк, але ўжо ў якасці казачных персанажаў.

Упрыгожаць свята мімы -- валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца" БДУ. Арганізатары ўпэўненыя, што прыемным сюрпрызам для новаспечаных школьнікаў і іх бацькоў стане святочны канцэрт ад юных артыстаў -- выхаванцаў цэнтра развіцця і творчасці “LeMari”.

Мерапрыемствы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ “У школу з Добрым Сэрцам” працягнуцца па 10 верасня ва ўсіх раёнах Мінска. Мінчане і госці горада яшчэ змогуць прыняць удзел у акцыі і папоўніць “Скарбонкі Добрых Спраў”, устаноўленыя валанцёрамі ў буйных гандлёвых цэнтрах, канцылярскімі і спартыўнымі прыладамі, таварамі для дзіцячай творчасці і іншым. Дарэчы, большы акцэнт, пачынаючы з “Тыдня дабра», будзе зроблены на перадачу ўжо сабраных падарункаў дзецям са шматдзетных і няпоўных сем'яў, выхаванцам дзіцячых дамоў, сацыяльных прытулкаў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання.

Да прыкладу, толькі ў сталіцы ўрачыстыя мерапрыемствы акцыі “У школу з Добрым Сэрцам” па ўручэнні школьных прылад адбудуцца: 29 жніўня ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Першамайскага раёна г. Мiнска i ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гэтага ж раёна. 4 верасня -- у сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Фрунзенскага раёна г.Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».