Вы тут

У ЗША знайшлі самага маленькага быка


Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зафіксавалі новы сусветны рэкорд сярод жывёл. Відэа было апублікавана на афіцыйным канале ў YouTube.


У ЗША выявілі самага маленькага быка на планеце. Жывёла па мянушцы Хамфры належыць да пароды мініяцюрных зебу. Яму ўжо два гады, таму ён лічыцца дарослым быком, аднак яго рост не перавышае 67 сантыметраў.

Рэкардсмен жыве на ферме ў штаце Аёва. Яго гаспадары распавялі, што купілі Хамфры ў 2017 годзе, лічачы, што набываюць цяля, аднак ішоў час і сям'я Гандэраў зразумела, што з іх быком нешта не так. Уладальнікі фермы нават не падазравалі, што патрапяць у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Часцей за ўсё мініяцюрных зебу можна сустрэць толькі ростам ад 91 да 96 сантыметраў, аднак, згодна з стандартам, жывёлу можна зарэгістраваць як пародзістую толькі ў тым выпадку, калі яго рост перавышае 106 сантыметраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?