Вы тут

Мінчанін разбіў тры аўтамабілі пасля сваркі з дзяўчынай


Мінчанін разбіў тры аўтамабілі пасля сваркі з дзяўчынай, а затым з'явіўся з павіннай, паведаміў сайт УУС Мінгарвыканкама.


Фота: minsk.mvd.gov.by

"Увечары 19 жніўня 26-гадовы мінчанін і яго спадарожніца шпацыравалі па вуліцы. Звычайная гутарка маладых людзей перацякла ў сварку, у выніку якой малады чалавек заскочыў на капот аўтамабіля, які стаяў побач, і стаў наносіць удары нагой па лабавым шкле. Затым ён пераключыўся на іншыя машыны. Вынікам эмацыйнага ўсплёску сталі тры пабітых аўто, - распавядае крыніца. - Усвядоміўшы тое, што адбылося, мінчанін паспрабаваў папрасіць прабачэння перад уладальнікамі пашкоджаных аўтамабіляў, пакінуўшы на лабавым шкле запіскі з абяцаннем пакрыць шкоду і сваім кантактным тэлефонам. Наступнай раніцай фігурант з'явіўся ў Кастрычніцкае РУУС Мінска, дзе прызнаўся ў зробленым".

На месцы здарэння следчыя аглядзелі аўтамабілі, знялі адбіткі рук і абутку, канфіскавалі тры запіскі, якія накіравалі на судэкспертызу.

Праваахоўнікі ўсталёўваюць абставіны здарэння, малады чалавек затрыманы. Вядома, што раней ён ужо быў судзімы за аналагічныя дзеі і ў дадзены момант адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Фота: minsk.mvd.gov.by

Матэрыялы справы перададзеныя ў Следчы камітэт.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.