Вы тут

МАРГ: Павышаць цэны на тавары падчас рэкламнай гульні не дапускаецца


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нагадвае пра тое, што павышаць цэны падчас правядзення рэкламнай гульні на тавары, у дачыненні да якіх яна праводзіцца, не дапускаецца, паведамляе сайт ведамства.


Па заканадаўстве, правілы правядзення рэкламнай гульні, апроч іншага, павінны ўтрымліваць найменне прадукцыі (работ, паслуг) або іх груп, на стымуляванне рэалізацыі якіх і накіравана акцыя, а таксама ўмовы ўдзелу грамадзян у ёй.

"З пачатку рэкламнай гульні і да даты правядзення розыгрышу забараняецца павышаць цэны і тарыфы на гэтыя тавары (работы, паслугі), у тым ліку шляхам адмены скідак на іх", - адзначылі ў ведамстве.

Парушэнне патрабавання цягне адміністрацыйную адказнасць па ч.2 ст.12.15 КаАП. На індывідуальнага прадпрымальніка накладаецца штраф ад 10 да 200 базавых велічынь, на юрыдычную асобу - ад 20 да 500 базавых велічынь (1 БВ - Br25,5).

У гэтай сувязі МАРГ рэкамендуе арганізатарам ацэньваць магчымасць захавання нязменнасці коштаў на тавары, набыццё якіх з'яўляецца ўмовай удзелу ў рэкламнай гульні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.