Вы тут

Майстры з сямі краін прымуць удзел у пленэры "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве"


XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве", прысвечаны Году малой радзімы, пройдзе ў верасні на тэрыторыі Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце.


Першая частка беларуска-расійскага праекта пройдзе на тэрыторыі Тульскай вобласці. 9 верасня беларускі склад мастакоў адправіцца працаваць у дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік Васіля Паленава. "Прымаць удзельнікаў пленэру на расійскай зямлі стала добрай традыцыяй. Праграма знаходжання будзе насычанай. Плануюцца творчыя паездкі па навакольнай мясцовасці Тулы", - расказалі субяседнікі.

А 19 верасня мастакоў будзе сустракаць Магілёўская вобласць. Чакаецца, што да беларускіх майстроў далучацца таленавітыя жывапісцы з Афганістана, Казахстана, Расіі, Узбекістана, Украіны, Рэспублікі Карэя. Мастакі наведаюць Бялыніцкі і Шклоўскі раёны. "Госці змогуць не толькі азнаёміцца з беларускай прыродай, архітэктурай, мясцовымі жыхарамі, але і адчуць радасць сустрэч, падзяліцца вопытам, стварыць унікальныя жывапісныя палотны, - адзначылі субяседнікі. - Запланаваны майстар-класы, творчыя сустрэчы, вечары нацыянальных культур".

Для пленэрыстаў падрыхтавана і культурная праграма, якая ўключае пешаходную экскурсію па абласным цэнтры, знаёмства з музеямі горада, мемарыяльным комплексам "Буйніцкае поле".

Па выніках пленэру ў канцы верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава адкрыецца выстава "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве". У экспазіцыю ўвойдуць лепшыя работы аўтараў.

  • Арганізатарамі міжнароднага пленэру выступаюць: Магілёўскі аблвыканкам, Дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік В.Д.Паленава, Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава.
  • Пленэрны рух зарадзіўся ў Магілёўскай вобласці ў 1996 годзе. З таго часу творчыя праекты сталі традыцыйнымі і прысвячаюцца вядомым мастакам Прыдняпроўскага краю, мастацтвазнаўцам, знамянальным падзеям. За гэты час у фонды абласнога мастацкага музея паступіла каля 2 тыс. твораў сучасных мастакоў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.