Вы тут

23-24 жніўня на Брэстчыне пройдзе першы абласны злёт рыбаловаў-аматараў


Ён адбудзецца ў Камянецкім раёне на сажалцы Старэшава.


Фота: wildlife.by

Удзельнікаў чакаюць конкурсы шаржаў “Рыбалоўны ваяж”, страў “Рыбацкі мікс”, бівуакаў “Клёвае месца”... Больш за сто рыбакоў - маладзёжныя каманды і самыя актыўныя члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў - аб'яднае гэты незвычайны злёт-рыбалка.

У першы дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства, а таксама экалагічныя акцыі “Чысты бераг” і “Чысты лес”. Увечары -- рыбацкая вячэра ля вогнішча, а таксама конкурс баек і анекдотаў.

З самага ранку другога дня рыбакі возьмуцца за вуды, бо асноўнае спаборніцтва злёту - лоўля рыбы.

Арганізатарамі злёту, галоўнай задачай якога з'яўляецца далучэнне моладзі да формаў актыўнага адпачынку, выступілі Брэсцкі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, Брэсцкая абласная арганізацыйная структура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.