Вы тут

У Брэсце польскі аўтобус збіў нецвярозага веласіпедыста


У Брэсце аўтобус з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі збіў нецвярозага веласіпедыста. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю, паведамляе БелТА. 


Аварыя здарылася 21 жніўня прыблізна ў 23.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус маркі "Сетра", якім кіраваў 54-гадовы грамадзянін Польшчы рухаўся па вуліцы Лейтэнанта Акімачкіна. Паблізу аднаго з дамоў кіроўца збіў нецвярозага 28-гадовага брэстаўчаніна, які выехаў з абочыны на паласу сустрэчнага руху.

Веласіпедыст атрымаў сур'ёзныя траўмы, яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.

ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?