Вы тут

23 жніўня адбудзецца творчая сустрэча з Навумам Гальпяровічам


23 жніўня а 17-й гадзіне ў сталічным «Доме кнігі» — абноўленай кнігарні «Светач» — адбудзецца творчая сустрэча з папулярным пісьменнікам, паэтам і тэлевядучым Навумам Гальпяровічам.


На вечарыне, якая носіць назву «Сюжэт для Вечнасці» — уваход на яе, дарэчы, вольны — чытачы паслухаюць вершы ў аўтарскім выкананні, а таксама апавяданні з кніг «На скрыжаванні сноў» і «Час лістападу» — іх прачытаюць рэжысёр і акцёр, кіраўнік тэатра Беларускага радыё Алег Вінярскі і актрыса Марыя Захарыя. А ўлічваючы, што сярод запрошаных гасцей не толькі выдаўцы, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя дзеячы медыясферы і культуры, але і барды і выканаўцы песень на вершы Навума Гальпяровіча, — мабыць, не абыдзецца і без музыкі... У якасці бонуса ўдзельнікі імпрэзы прадставяць новыя літаратурныя праекты, што ўжо гэтай восенню выйдуць на канале «Культура» Беларускага радыё. Напрыканцы сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія аўтара.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Кніга як нагода для сустрэчы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.