Вы тут

Віцэ-спікер савета Рэспублікі наведала дзіцячы прытулак


Такія візіты досыць складаныя. Па-першае — дзеці, якія не церпяць паказухі і няшчырасці. Па-другое — прытулак. Гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў бядзе. Ужо ў бяспецы і дастатку, але яшчэ не з бацькамі, і невядома пакуль дакладна, як складзецца іх жыццё далей.


Фота БелТА.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Фрунзенскага раёна Мінска Марына СТАНКЕВІЧ кажа, што 85 працэнтаў яе падапечных вяртаюцца ў родныя сем'і. Яшчэ адна станоўчая тэндэнцыя — колькасць дзяцей, якія трапілі ў небяспечную сітуацыю, змяншаецца. Цяпер у сценах СПЦ 15 непаўналетніх: ад 3 да 16 гадоў. І канешне, тут ім створаны добрыя ўмовы, з імі працуюць педагогі і псіхолагі, большасць з іх наведваюць бацькі, але ўсё роўна — дзеці нібыта прыціснутыя тым, што з імі адбылося, яны сумуюць па родных і сябрах, яны баяцца, што могуць ніколі больш не вярнуцца дадому...

Мар'яна Шчоткіна адразу пастаралася разняволіць атмасферу, скараціць дыстанцыю паміж сабой і насельнікамі прытулку. Дзеці падрыхтавалі нумары? Добра, але яна хоча сесці так, каб бачыць усіх. І з кожным пазнаёміцца асабіста. І распытаць пра захапленні. І падарункі былі індывідуальныя. І дзеці, спачатку трошкі напружаныя і заціснутыя, хутка раскрыліся, заўсміхаліся і сталі з задавальненнем расказваць пра сябе і свае захапленні.

— Па ўсёй краіне набірае сілу акцыя па дапамозе ў падрыхтоўцы дзяцей да школы, — сказала потым віцэ-спікер журналістам. — Кожны член Савета Рэспублікі возьме ў ёй удзел: нехта наведае школьную лінейку, нехта дзіцячы дом. Адначасова Беларускі Саюз жанчын па ўсёй краіне ўдзельнічае ў акцыі «Збяром партфель разам». Сёння мы прыйшлі ў СПЦ, да дзяцей, якіх часова забралі з сям'і, яны знаходзяцца ў складанай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе. Перш чым прыйсці да іх, мы спыталі, чаго яны хочуць.

Віцэ-спікер верхняй палаты парламента ўручыла кожнаму дзіцяці па спартыўным касцюме, прычым усім — розныя. Акрамя таго, прытулак папоўніўся ўтульнымі крэсламі-падушкамі. Але, напэўна, самае важнае ў гэтай сустрэчы — атмасфера і пачуццё, што ты не адзін, тваё жыццё важнае для іншых людзей, нават тых, хто цябе не ведае асабіста. Не ведаў дагэтуль.

— Вельмі важна, каб кожнае малое ішло ў школу з добрым настроем і было да яе падрыхтаванае, — лічыць Мар'яна Шчоткіна. — Менавіта таму Прэзідыум Беларускага саюза жанчын рыхтуе праграму наведвання дзяўчат у дзіцячай закрытай установе ў Петрыкаве.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі згадала словы з песні, якую яна пачула тут, у СПЦ, з вуснаў дзяцей: «Мы падрасцём і ўсё паправім». «Дзяцінства — гэта такі час, калі людзі вераць у светлую мару, калі яны мараць. І мы павінны абавязкова ў гэтым дапамагчы. І самае галоўнае, кожнае дзіця павінна адчуць цеплыню і падтрымку. Яно павінна прыйсці першага верасня ў школьны клас з добрым настроем і ўпэўненасцю, што не адзінокае ў гэтым свеце», — дадала палітык.

Загаловак у газеце: Усё дрэннае міне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як уцягнуць у абарачэнне землі, вызваленыя з-пад інвазійных раслін?

Як уцягнуць у абарачэнне землі, вызваленыя з-пад інвазійных раслін?

Гэта паказалі на прыкладзе Мінскага і Валожынскага раёнаў.

Грамадства

Мужчыны расказваюць пра сваё жыццё ў дэкрэце

Мужчыны расказваюць пра сваё жыццё ў дэкрэце

На сямейным фестывалі «ТатаPro» таты, якія вырашылі пайсці ў дэкрэтны адпачынак або раздзяліць яго з жонкай, падзяліліся сваімі гісторыямі і расказалі пра тонкасці дэкрэта.

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для спартыўных перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для спартыўных перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі.