Вы тут

У Брэсцкай вобласці завяршыўся праект «ІT-лагер»


Сёлета інтэнсіў па сучасных тэхналогіях быў арганізаваны амаль для сотні выхаванцаў дзіцячых дамоў, а таксама дзяцей з сем'яў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Школьнікі вучыліся праграмаваць, ствараць сайты і канструяваць робатаў.


ІT-лагер МТС праходзіў на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Колас» і дзіцячых аздараўленчых летнікаў «Арляня» і «Салют» у Брэсцкай вобласці. Урокі праводзілі выкладчыкі Школы інфармацыйных тэхналогій па шасці тэматычных кірунках: «Робататэхніка», «Стварэнне сайта», «3D-мадэляванне», «Праграмаванне ў Sсrаtсh і Kоdu», «Графічны дызайн» і «Дызайн інтэрфейсаў». Вучэбная праграма была распрацавана для школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Дзеці вывучалі асновы праграмавання, малявалі аб'ёмныя 3D-мадэлі, вучыліся самастойна ствараць робатаў.

У рамках праекта таксама прайшоў адкрыты ўрок, які правёў робат. Больш за 250 дзяцей даведаліся пра асноўныя прынцыпы робататэхнікі. Акрамя таго, кіберпедагог расказаў, з якіх элементаў складаецца прылада са штучным інтэлектам, дзе сёння выкарыстоўваюцца робаты і якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў будучыні.

«ІT-лагер» — сумесны праект кампаніі МТС і Міністэрства адукацыі. Сёлета ён быў рэалізаваны ўжо трэці раз.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Лета + інфармацыйныя тэхналогіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.