Вы тут

​Міжнародны алімпійскі дзень пройдзе 24 жніўня ў Мінску


Ва ўсім свеце Міжнародны алімпійскі дзень адзначаецца 23 чэрвеня — у дзень стварэння сусветнай арганізацыі, але МАК рэкамендуе нацыянальным алімпійскім камітэтам самастойна выбіраць дату спартыўнага мерапрыемства ў сваёй краіне, строга не прывязваючыся да гістарычнай даты.


Начальнік аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК Дзмітрый Даўгалёнак растлумачыў, чаму свята пройдзе ў Беларусі менавіта 24 жніўня. «У чэрвені многія сілы былі задзейнічаны на Еўрапейскіх гульнях, таму мы вырашылі правесці Міжнародны алімпійскі дзень у жніўні. Дзеці вяртаюцца ў Мінск да навучальнага года, таму выбралі менавіта гэтую дату», — расказаў ён.

У гэты дзень каля спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алім-пійскі» размесціцца больш за 40 спар-тыўных пляцовак (па розных відах спорту), на іх будзе прадстаўлены не толькі спартыўны інвентар. Тут будуць працаваць трэнеры, якія зробяць набор дзяцей у спартыўныя школы. Спецыялісты дадуць кансультацыю бацькам, куды бліжэй аддаць дзіця ва ўпадабаныя секцыі.

Напрыклад, вядомая спартсменка, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская, адзначыла, што на сваёй пляцоўцы яны паспрабуюць прадставіць усе віды веласпорту. «На адной тэрыторыі гэта, безумоўна, зрабіць складана, але мы падрыхтавалі цікавую праграму, якая спадабаецца і бацькам, і дзецям, якія вырашылі паспрабаваць сябе ў веласпорце».

Двухразовы алімпійскі прызёр па фрыстайлу Дзмітрый Дашчынскі запрасіў усіх аматараў спорту ў цэнтр «Фрыстайл», дзе ў гэты час будзе праходзіць трэніроўка, а на пляцоўцы па фрыстайле будзе ўсталяваны батут, чэмпіёны ў гэтым відзе спорту будуць адкрыты да зносін і кожны жадаючы зможа атрымаць аўтограф ад алімпійскіх чэмпіёнаў.

Чакаецца, што на свяце ўжо па традыцыі можна будзе сустрэць вядомых беларускіх спартсменаў. Падчас свята таксама пройдуць конкурсы ў фармаце «Алімпійскага квэста». Кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту і атрымаць спецыяльную картку з 20 аддзяленнямі для пячатак ад прадстаўнікоў спартпляцовак і наглядную брашуру з картай іх размяшчэння. За паспяховае выкананне аднаго задання ўдзельнік атрымлівае адзнаку ў сваёй карце. За кожныя 10 паспяхова выкананых заданняў удзельнік атрымае школьны дзённік, а за 20 — гадзіннік з крокамерам.

Спартыўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму алімпійскаму дню, пройдзе з 11.00 да 18.00.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Дзеці і чэмпіёны на адной пляцоўцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.