Вы тут

«Беларусь працягне настойліва развіваць адносіны з Грузіяй»


Сёння Прэзідэнт Беларуcі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзе.


Праграма сённяшняга візіту грузінскага прэм'ера, акрамя перамоў з Прэзідэнтам Беларусі, уключае сустрэчу са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, наведванне МАЗа і перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

Сёлета споўнілася 25 гадоў усталяванню дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Грузіяй. У абедзвюх сталіцах адкрыты пасольствы. 

Аляксандр Лукашэнка двойчы наведваў Грузію з афіцыйнымі візітамі – у 2015 і 2018 гадах. Прэзідэнты Грузіі таксама двойчы прыязджалі ў Беларусь: у 2017 годзе нашу краіну з афіцыйным візітам наведаў Георгій Маргвелашвілі, а сёлета ў чэрвені для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінск прылятала Саломе Зурабішвілі. Яна сустрэлася з беларускім калегам, але вымушана была перарваць свой візіт з-за акцый пратэсту, якія ўспыхнулі ў Тбілісі.
У 2017 годзе нашу краіну наведваў з афіцыйным візітам кіраўнік парламента Грузіі.

Беларусь і Грузія маюць станоўчы вопыт супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках. Нягледзячы на агульную лінію на салідарызацыю з пазіцыяй заходніх дзяржаў, Тбілісі паслядоўна ўстрымліваецца ад падтрымцы антыбеларускіх ініцыятыў і заяў ЕС і ЗША ў рамках АБСЕ. У фармаце «Усходняга партнёрства» Грузія таксама традыцыйна выступае супраць дыскрымінацыі Беларусі.

У 2015 годзе Беларусь аддала голас на карысць Грузіі на выбарах у склад Савета ААН па правах чалавека на 2016 – 2018 гады, а ў 2016 годзе – на выбарах у Савет паштовых аперацый Сусветнага паштовага саюза. У 2017 годзе беларускі бок падтрымаў грузінскіх кандыдатаў на пост генеральнага сакратара Сусветанй турысцкай арганізацыі на 2018 – 2021 гадыі і ў склад Кіруючага савета Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, у 2018 годзе – у склад Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах жанчын і ў склад Групы экспертаў Савета Еўропы па барацьбе з гандлем людзьмі на 2019 – 2022 гады, сёлета – у склад Выканаўчага камітэта Сустетнай турысцкай арганізацыі на 2020 – 2023 гады

Дагаворная база паміж нашымі краінамі ўключае больш за 60 пагадненняў.

Апошнім часам узаемны гандаль паміж дзвюма краінамі запаволіўся. Па выніках 2018 года тавараабарот склаў 87 мільёнаў долараў, сальда станоўчае ў суме 42 мільёны долараў.

Беларусь экспартуе ў Грузію сінтэтычныя ніткі, малако і малочныя прадукты, лекі, электрычныя трансфарматары, правады і кабелі. Імпартуецца мінеральная вада, моцныя спіртныя напоі, віны, арэхі, нафтапрадукты.

На тэрыторыі Беларусі дзейнічае 17 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам. Каля двух дзясяткаў беларускіх кампаній прадстаўлены ў Грузіі, у тым ліку маецца зборачная вытворчасць беларускіх ліфтаў і трактароў малой магутнасці.


Аб адносінах і далейшым супрацоўніцтве паміж краінамі

– Што датычыцца нашых адносін, я заўсёды прыводжу ў прыклад наша супрацоўніцтва, – сказаў на сустрэчы Прэзідэнт Беларусі. – Няхай у нас парадку 100 мільёнаў  тавараабарот, тым не менш, мы пачыналі некалі з нуля,  і ўявіць не маглі, як можна гандляваць з Грузіяй у сувязі з праблемай у Грузіі з Расійскай Федэрацыяй і іншымі пытаннямі. Аднак літаральна за некалькі гадоў мы навучыліся гандляваць, мы бачым перспектывы.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым звярнуў увагу на асабліва цёплае стаўленне паміж беларускім і грузінскім народамі. «Адносіны нашых людзей да грузінаў вы ведаеце, – сказаў ён. – Думаю, вы гэта ўбачыце, і пасол вам многа чаго раскажа, і міністр ведае гэта. Гэта блізкія нам людзі, якіх не мала жыве ў нас. Святы, якія вы праводзіце на беларускай зямлі – у кожнай вёсачцы ведаюць грузінскую гасціннасць».

Кіраўнік беларускай дзяражвы падкрэсліў, што Беларусь супрацоўнічае з усімі постсавецкімі рэспублікамі. «Мы іх не дзелім на дрэнных і добрых. І, думаю, калі нават і ёсць нейкія недахопы, праблемы ў супрацоўніцтве, іх трэба пераадольваць. Спакойна, цярпліва, што мы і робім з некаторымі дзяржавамі паслясавецкага часу. Вы ў гэтым плане можаце разлічваць на тое, што мы настойліва, цярпліва (хоць гэта ўжо не трэба – мы гэты перыяд прайшлі) будзем развіваць нашы адносіны на карысць беларускага і грузінскага народаў», – запэўніў беларускі лідар.

У адказ Мамука Бахтадзе сказаў, што для яго вялікі гонар быць на беларускай зямлі ў якасці прэм'ер-міністра Грузіі. «Калі я працаваў у прыватным сектары, потым кіраваў грузінскай чыгункай, у мяне была прывілея  часта тут бываць, таму я сам асабіста ведаю, якія цёплыя адносіны паміж нашымі народамі», – заўважыў ён.

Па меркаванню прэм'ер-міністра, краіны змогуць падвоіць узаемны тавараабарот. «З 2015 года, калі адбыўся ваш першы візіт у Грузію, развіццё нашых адносін атрымала вялізны стымул», – патлумачыў ён.

Мамука Бахтадзе падзякаваў Аляксанра Лукашэнку і беларускі народ за прынцыповую падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

«Гэта наша прынцыповая пазіцыя ў адносінах да любой дзяржавы», – адказаў Прэзідэнт Беларусі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?