Вы тут

Прэс-прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі



Навіны партнёраў


27 жніўня 2019 г. у 11:00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення самага загадкавага, прыгожага і дарагога выдання ў айчыннай гісторыі – знакамітай Берасцейскай Бібліі.  Працы над выданнем выкананы Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй “Белнафтастрах” і прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста.

Факсімільнае ўзнаўленне стане самай вялікай кнігай у гісторыі айчыннага друку – выданне важыць 15 кілаграмаў і налічвае каля 1500 старонак фаліянтнага фармату, мае два тытульныя аркушы і аздоблена надзвычай прыгожымі гравюрамі. У ім з абсалютнай дакладнасцю ўзнаўляюцца ўсе асаблівасці арыгінальнага выдання: яго памеры, характар друку, паперы, рукапісныя надпісы і паметы на старонках кнігі. Адмыслова для выдання па старажытных тэхналогіях і цалкам уручную быў выкананы спецыяльны пераплёт.

Выпуск факсіміле грунтуецца на ўжо выпрацаваных у нашай краіне падыходах да вяртання ў грамадскую свядомасць нацыянальных кніжных помнікаў. У чарговы раз для ўзнаўлення нацыянальнай святыні была выкарыстана практыка дзяржаўна-прыватнага партнёрства. І ў чарговы раз разам з факсіміле апублікаваны вынікі навуковага даследавання кніжнага помніка, якія паказваюць яго значнасць для айчыннай культуры.

На прэс-прэзентацыі не толькі ўпершыню будзе прадэманстравана факсімільнае ўзнаўленне ва ўсёй яго велічы, але таксама будуць раскрыты некаторыя загадкі ўнікальнага выдання.

Удзельнікі:

Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, каардынатар і навуковы кіраўнік выдання, аўтар даследавання пра Берасцейскую Біблію;

Чайчыц Анатоль Мікалаевіч, генеральны дырэктар закрытага акцыянернага страхавога таварыства “Белнафтастрах”;

Сліжыкава Кіра Андрэеўна, арт-дырэктар выдавецкага дома “Сегмент”;
Прадстаўнік Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Месца правядзення: Прэс-цэнтр Дома прэсы, Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а
Тэл.: 266-37-04, +375-29-313-98-90, e-mail: susha.ales@gmail.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».