Вы тут

У Мінску ўзмоцняць працу па выяўленні і дэмантажы несанкцыянаваных рэкламных канструкцый


Чысціць тэрыторыі ад рэкламнага смецця працягнуць у сталіцы. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Дараховіч, перадае агенцтва Мінск-Навіны.


Ён падкрэсліў, што незаконнай рэкламы ў горадзе быць не павінна, і ўсім службам, а таксама адміністрацыям раёнаў трэба ўзмацніць работу па выяўленню і дэмантажы несанкцыянаваных канструкцый.

Дарэчы, дапамога ў пошуку рэкламных "раскладанак" аказваюць неабыякавыя гараджане. Адрасы і фота такіх элементаў яны актыўна размяшчаюць у раздзеле «Інфраструктура горада | Рэкламныя і інфармацыйныя канструкцыі » на партале 115.бел.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?