Вы тут

У Гродне пры ажыццяўленні здзелкі затрыманыя збытчык і пакупнік марыхуаны


У Гродне пры ажыццяўленні здзелкі аператыўнікамі наркакантролю затрыманыя збытчык і пакупнік марыхуаны, гаворыцца ў Telegram-канале афіцыйнага прадстаўніка МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай. 


У двары дома па вуліцы Горкага ў абласным цэнтры 47-гадовы гродзенец прадаў 5 грам марыхуаны 53-гадоваму мясцоваму жыхару, непрацуючаму, які раней прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

У далейшым дома ў збытчыкаў было выяўлена яшчэ 20 грамаў аналагічнага наркотыку расліннага паходжання. Мужчына рэалізоўваў "траўку" дробнымі порцыямі. Мужчына-прадавец раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, нідзе не працуе.

Зараз у дачыненні да гандляра марыхуанай распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў з мэтай збыту, а ў дачыненні да пакупніка - за незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту.

МУС сур'ёзна заклапочана ростам спажывання марыхуаны ў краіне, якая, разам з гашышам, ужо займае 80% наркарынку. У гэтай сувязі штогод у рамках праграмы "Мак" (з чэрвеня па верасень) праводзяцца сістэмныя мерапрыемствы па знішчэнні наркасыравіннай базы. Толькі ў гэтым годзе знішчана больш за 70 гектараў (78 тон) дзiкарослых канопляў і маку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?