Вы тут

Абласны этап праекта “Уладар вёскі” пройдзе на Брэстчыне 1 верасня


Сёлета яго правядуць падчас раённага свята "Золата палёў", якое пройдзе ў аграгарардку Астромічы Кобрынскага раёна.


Пасля ўрачыстага адкрыцця і прывітанняў ад ганаровых гасцей адбудзецца знаёмства з сем'ямі-ўдзельнікамі ў конкурсе “Вітаем па-беларуску".

Пры актыўнай падтрымцы гледачоў і мясцовых творчых калектываў на спартыўнай пляцоўцы пройдуць конкурсы “Сялянская эстафета”, “Па дровы”, “Гаспадар”, “Папялушка” і “Сямейныя дэсант”.

Затым члены журы ацэняць выставы дасягненняў сем'яў, пазнаёмяцца з іх падворкамі і кулінарнымі здольнасцямі гаспадынь.

Завершыцца праект урачыстым падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў і цырымоніяй ушанавання ганаровым званнем “Уладар вёскі – 2019”.

Арганізатары абласнога праекта – Брэсцкі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт, Брэсцкі абласны савет дэпутатаў, Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

Варта адзначыць, што днём раней, 31 жніўня, у гарадскім парку Слоніма адбудзецца гродзенскі абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ “Уладар вёскі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».