Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя ў пятніцу і выхадныя дні адпрацуе аўтадарогу М-4


Як паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, сёлета назіраецца значная колькасць ДТЗ на аўтамабільнай дарозе М-4 Мінск - Магілёў. З пачатку года на ёй адбылося 13 ДТЗ, у выніку якіх два чалавекі загінулі, 15 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.


З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 23 па 25 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М-4 Мінск - Магілёў у межах Бярэзінскага, Мінскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Супрацоўнікі ДАІ будуць кантраляваць выкананне ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Асаблівую ўвагу нададуць выкананню хуткасных рэжымаў, правілаў перавозкі дзяцей, у тым ліку арганізаванай перавозкі груп дзяцей, парушэнням ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі, кіроўцамі мотатранспорту, выяўленню нецвярозых кіроўцаў і асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.