Вы тут

Прэзідэнт: На чым зараз спатыкаемся ў беларуска-расійскіх адносінах?


Галоўнай тэмай сустрэчы былі эканамічныя адносіны з Расіяй.


«Хацеў бы абмеркаваць шэраг пытанняў прынцыповага характару з улікам праведезных інтэграцыйных мерапрыемстваў на ўзроўні ўрадаў поставецкіх дзяржаў, — сказаў Прэзідэнт. — Калі паглядзець пад гэтым вуглом, якая ў нас зараз абстаноўка з Расійскай Федэрацыяй? Канешне ж, маючы той комплекс пытанняў і праблем, якія засталіся, няхай іх нават няшмат, пасля нашай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Уладзмірам Уладзіміравічам Пуціным. Якая зараз сітуацыя, абстаноўка? Ці дапрацаваныя тыя пытанні, якія заставаліся? І на чым зараз спатыкаемся ў беларуска-расійскіх адносінах? Гэта галоўнае пытанне».

Закрануў Прэзідэнт і стан спраў з іншымі постсавецкімі краінамі. «Вось з прэм’ерам Грузіі сустракаліся, вам ён, напэўна таксама пра гэта скажа: у нас з лагістыкай праз Украіну — пастаўка нашых тавараў у Закаўказзе — не вельмі ладзіцца. Напэўна, гэта нашы недапрацоўкі, бо наўрад ці Украіна будзе перашкаджаць гандлю — ім таксама выгадна, гэта транзітная для нас краіна», — сказаў ён.

«Я гатовы абмеркаваць шэраг іншых пытанняў, якія ў вас ёсць», — дадаў Прэзідэнт. 

Сяргей Румас распачаў размову з кароткага даклада аб рабоце эканомікі краіны.

«Сёння сітуацыя ў эканоміцы збалансаваная, выконваецца большасць якасных паказчыкаў, — запэўніў ён. — Стабільная сітуацыя на грашовым рынку, на фінансавым, на валютным. Інфляцыя знаходзіцца ў запланаваных межах. Мы сёння атрымалі лічбы па заробках. Заробкі растуць, і лічба па ліпеню — 1128 рублёў. Сярэдні заробак (з пачатку года — «Зв.») нарастаючым тэмпам ужо — 1055. Гэта некалькі вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладае дадатковыя абавязкі па пошуку сродкаў, каб заробкі бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на ўсталяваных вамі ўзроўнях: 80 працэнтаў і 40 працэнтаў ад сярэдняга заробку (па краіне — «Зв.»)».

На гэта Прэзідэнт заўважыў: «Але мы з вамі дамаўляліся нізкааплатных падымаць, сацыяльную сферу, адукацыю, ахову здароўя... Нянечкі, работнікі нізкага звяна — яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць».

«Сёння асноўны ўпор у дзейнасці ўрада як раз на тое, каб нізкааплатныя катэгорыі атрымлівалі годную заработную плату», — адказаў прэм’ер-міністр.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?