Вы тут

Пад Гродна з-за лася перавярнулася цыстэрна з цэментам


Лось, які выбег на дарогу, мог стаць прычынай ДТЗ з удзелам цыстэрны з цэментам, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На дарозе Р44 за некалькі кіламетраў ад ўезду ў абласны цэнтр у кювет вылецеў грузавік з цыстэрнай, запоўненай цэментам.

"За рулём МАЗа знаходзіўся 55-гадовы мужчына. Паводле яго слоў, раптам на дарогу выбег лось. Кіроўца ужыў экстранае тармажэнне: грузавік занесла, ён з'ехаў у кювет, цыстэрна перакулілася", - распавялі ў ДАІ.

На месца аварыі прыйшлося выклікаць кран, каб выцягнуць цыстэрну. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.