Вы тут

У Дагестане 28-гадовы чыноўнік завысіў свой узрост на 34 гады для атрымання пенсіі


Намеснік кіраўніка вёскі ў Левашынскім раёне Дагестана завысіў уласны ўзрост на 34 гады для таго, каб атрымліваць працоўную пенсію. Аб гэтым паведамляе РБК.


Устаноўлена, што ў мясцовым аддзеле УФМС 28-гадоваму чыноўніку быў выдадзены падроблены пашпарт з змененай датай нараджэння. Акрамя гэтага, ён падрабіў працоўную кніжку. У дакуменце паведамлялася, што чыноўнік нібыта працаваў у калгасе з 1985 па 1996 гады.

У лютым мінулага года мужчына звярнуўся ў раённы аддзел пенсійнага фонду з просьбай прызначыць яму пенсію па старасці. У перыяд з сакавіка 2018 года па ліпень 2019 года чыноўніку налічылі пенсію ў памеры больш за 155 тыс. расійскіх рублёў

Па дадзеным факце ў дачыненні да чыноўніка распачалі крымінальную справу аб махлярстве на падставе ч. 1 арт. 159 КК РФ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».