Вы тут

Супрацоўніца пагранслужбы ў «Каменным логу» выратавала 67-гадовую расіянку


Днём 16 жніўня ў пункце пропуску "Каменны Лог" падчас праходжання пагранічнага кантролю 67-гадовая грамадзянка Расійскай Федэрацыі адчула рэзкае пагаршэнне стану, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Жанчына пачала губляць прытомнасць і задыхацца. Ніхто не ведаў, як правільна дзейнічаць у такой сітуацыі.


У гэты момант на дапамогу падаспела кантралёр 1-й катэгорыі аддзялення пагранічнага кантролю «Каменны Лог» прапаршчык Таццяна Галоўская, якая правярала дакументы ў грамадзян, якія перасякаюць мяжу. Дзякуючы яе пісьменным і ўмелым дзеянням па аказанні першай медыцынскай дапамогі жанчына пачала прыходзіць у прытомнасць і дыхаць.

Неўзабаве ў пункт пропуску прыехалі ўрачы Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія агледзелі пацярпелай. Стан грамадзянкі Расіі быў здавальняючы, пагроза жыццю мінула.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.