Вы тут

Акцыю па бяспецы дзяцей на вадзе правядуць 24 жніўня ў Мінску


Пад назвай “Вада па-за небяспекай” яна адбудзецца ў забаўляльным комплексе "Аквапарк “Лебядзіны”. Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі да праблем бяспекі дзяцей на вадзе, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.


Усіх гасцей аквапарку 24 жніўня чакаюць дэманстрацыя відэаролікаў, выступленне супрацоўнікаў МНС і Таварыства ратавання на водах, якія ў тым ліку пакажуць, як правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу. У канцы мерапрыемства аніматары правядуць вясёлую пазнавальную праграму з дзецьмі і іх бацькамі, дзе можна будзе выйграць карысныя прызы і прыемныя падарункі. Таксама ў гэты дзень кожнае дзіця да 14 гадоў атрымае купон на паўторнае наведванне аквапарку са зніжкай 90 %.

Уваход на мерапрыемства будзе па звычайнаму прэйскуранту выхаднога дня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?