Вы тут

Касір сталічнай крамы адмяняла пакупкі і забірала грошы сабе


Праваахоўнікі раскрылі злачынную схему касіра аднаго са сталічных магазінаў.


Як паведаміла супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Дар'я Бабок, аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС сталіцы ўстанавілі, што не ў меру прадпрымальная жанчына-касір аднаго з магазінаў бытавой хіміі самастойна прызначыла сабе надбаўку да зарплаты.

Асаблівасцю работы магазіна, у якім працавала фігурантка, з'яўлялася тое, што ва ўсіх касіраў меўся бесперашкодны доступ да карткі, з дапамогай якой можна адмяніць ужо «прабіты» на касе тавар. Чым, уласна, і скарысталася жанчына. Яна брала грошы за тавар і ўдакладняла, ці патрэбны чэк. Паколькі ў большасці выпадкаў грамадзяне адмаўляліся, жанчына да абслугоўвання наступнага кліента праводзіла адмену пакупкі з дапамогай карткі, а грошы забірала сабе.

Такім чынам 36-гадовая мінчанка менш чым за месяц прысвоіла каля 400 рублёў, тым самым нанёсшы шкоду гандлёвай сетцы. Вядома, што жанчына раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

На гэты час матэрыялы перададзеныя ў Кастрычніцкі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранткі.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».