Вы тут

Кітай уводзіць новыя тарыфы на тавары з ЗША


Гандлёвая вайна паміж двума найбуйнейшымі эканомікамі свету набірае абароты. Кітай збіраецца падняць тарыфы на амерыканскія імпартныя тавары агульным аб'ёмам у 75 млрд долараў, паведамляе ВВС.


Сярод іншых, у спіс трапілі сельскагаспадарчыя тавары, сырая нафта і невялікія самалёты.

Такім чынам Пекін адрэагаваў на планы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падняць на 10% тарыфы на кітайскія тавары на агульную суму ў 300 млрд долараў.

"Нашым выдатным амерыканскім кампаніям гэтым прадпісваецца пачаць пошукі альтэрнатыў кітайскаму рынку, у тым ліку вярнуць вытворчасць дадому і пачаць вырабляць тавары ў ЗША", - напісаў у адказ у "Твітары" Трамп, паабяцаўшы адказаць на новыя тарыфы да канца дня.

Пад дзеянне новых тарыфаў велічынёй ад 5% да 10% трапяць больш за 5 тыс. назваў амерыканскіх тавараў.

Кітай таксама збіраецца аднавіць 25-працэнтны тарыф на амерыканскія аўтамабілі, дзеянне якога было прыпынена ў пачатку года ў якасці жэсту добрай волі - тады Пекін і Вашынгтон спрабавалі ўзгадніць новае гандлёвае пагадненне.

Амерыканскія аўтавытворцы ўжо выказалі занепакоенасць тым, што кітайскія тарыфы паставяць пад пагрозу працоўныя месцы ў Злучаных Штатах.

Прадстаўнік асацыяцыі амерыканскіх аўтавытворцаў Джон Базэла нагадвае: "Калі Кітай увёў гэтыя тарыфы ў 2017 годзе, экспарт гатовых аўтамабіляў скараціўся напалову. Нельга дапусціць, каб амерыканскія рабочыя зноў пацярпелі".

Навіна неадкладна адбілася на рынкавым кошту акцый не толькі ў ЗША, але і ў Еўропе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.