Нацыянальны архіў адкрывае новыя старонкі гісторыі барацьбы партызан на тэрыторыі Беларусі, паведаміў БЕЛТА загадчык аддзела публікацый Міхаіл Скамарошчанка.
"Нацыянальным архівам Беларусі ўводзіцца ў навуковы абарот цэлы комплекс дакументальных крыніц - зборнік "Аператыўныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху. Студзень-ліпень 1944 г." Апублікаваныя дакументы дазваляюць убачыць даволі поўную карціну падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд. Асаблівая каштоўнасць заключаецца ў тым, што ў тэкстах дадзеных дакументаў утрымліваюцца звесткі пра сотні населеных пунктаў - гарадах, мястэчках і вёсках, што набывае асаблівую актуальнасць у Год малой радзімы. Як разлічваюць складальнікі, гэтае выданне дазволіць актывізаваць працу краязнаўцаў і ў цэлым дасць даследчыкам інфарматыўны масіў унікальных дакументальных крыніц", - распавёў Міхаіл Скамарошчанка.
Праца над зборнікам, прымеркаваным да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вялася на працягу года. "У апублікаваных дакументах знайшлі адлюстраванне асноўныя падзеі баявой дзейнасці беларускіх партызан: дыверсіі і баявыя аперацыі па знішчэнні варожых гарнізонаў, супрацьстаянне нацысцкім карным экспедыцыям, рэйкавая вайна на камунікацыях праціўніка, узаемадзеянне з часцямі Чырвонай Арміі ў рамках вызвалення тэрыторыі Беларусі, звесткі аб колькасці і характары грузаў, дастаўленых народным мсціўцам з Вялікай зямлі, аб рэарганізацыі і перайменаванні партызанскіх фарміраванняў, месцах іх дыслакацыі і многае іншае", - адзначыў загадчык аддзела публікацый.
Зборнік прызначаны для навуковых і музейных работнікаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Яго прэзентацыя адбудзецца 29 жніўня ў Нацыянальным архіве Беларусі з удзелам архівістаў і гісторыкаў, прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў улады, грамадскасці.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.