Вы тут

Памёр літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка


Вядомы беларускі літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка памёр сёння, 25 жніўня, у Мінску, паведамляе tut.by.


Фота Кастуся ДРОБАВА

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959 годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па філалогіі. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1984-1997), з 1997-га з'яўляўся загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых даследаванняў, п'ес, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах, іранічных дзіцячых вершаў пра жывёл і экалагічных казак. А яшчэ ён быў папулярны як стваральнік двух пацешных персанажаў - паноў Кубліцкага і Заблоцкага.

Дата і месца развітання з Пятром Васючэнкам будуць вядомыя пазней.

 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Летась Падатковы кодэкс Беларусі зазнаў істотныя змяненні.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.