Вы тут

У Пінску п'яны ўгоншчык аўто ударыў міліцыянера


У Пінску на мясцовага жыхара заведзены крымінальныя справы за крадзеж аўтамабіля і гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


У дзяжурную частку Пінскага ГАУС 25 жніўня патэлефанавалі неабыякавыя грамадзяне і паведамілі, што па вуліцы Каліноўскага на аўтамабілі Mercedes-Benz рухаецца, як мяркуецца, п'яны кіроўца. Неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Было бачна, што мужчына 1974 года нараджэння нецвярозы. Яго даставілі ў наркадыспансер, аднак ад праходжання медыцынскага агляду ён адмовіўся. Падчас складання адміністрацыйных пратаколаў пінчук ударыў міліцыянта і паспрабаваў уцячы. Уцекача затрымалі і выклікалі следча-аператыўную групу.

"Пры разглядзе высветлілася, што ўладальнікам Mercedes з'яўляецца мясцовы жыхар, які напярэдадні вечарам пакінуў свой аўтамабіль на тэрыторыі гаражнага кааператыва і нават не быў у курсе, што на ім хтосьці раз'язджае без яго ведама", - адзначыла Вольга Чамаданава.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.