Вы тут

Педагагічны форум пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы 27 жніўня


На традыцыйную шгогадовую канферэнцыю, якая папярэднічае пачатку новага навучальнага года і на якой вызначаюцца прыярытэты ў рабоце на бліжэйшы час, збяруцца каля 500 педагагічных работнікаў сталічных устаноў адукацыі, кіраўнікі раённых адміністрацый, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і Міністэрства адукацыі.   


У рамках форуму ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе выстава “Дыялог пакаленняў: досвед мінулага – погляд у будучыню”. Адзін з яе модуляў будзе прысвечаны дыялогу пакаленняў. Навучэнцы сярэдняй школы № 54 прэзентуюць удзельнікам форуму гульню-квэст па старонках гісторыі Мінска. Сярэдняя школа № 68 пазнаёміць з вопытам работы кадэцкіх і прававых класаў. Навучэнцы сярэдняй школы № 199 правядуць экскурсію па выставачнай частцы экспазіцыі "Пад мірным небам з памяццю пра вайну” народнага школьнага музея імя Пімена Панчанкі. Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі прадставіць інфармацыйна-навучальны рэсурс  “Сайт “Лідар ХХI стагоддзя".

У рамках модулю “Лічбавая філасофія адукацыйнага дыялогу”  будуць прадстаўлены воблачныя рашэнні, лічбавыя і інтэрактыўныя тэхналогіі¸ STEAM-адукацыя, адукацыйная робататэхніка, гейміфікацыя, дапоўненая і віртуальная рэчаіснасць. Высокатэхналагічнае абсталяванне для арганізацыі адукацыйнага працэсу прадэманструе сярэдняя школа № 51, раскрываючы перавагі прымянення панарамнага класа на вучэбных занятках па фізіцы, геаграфіі, біялогі і хіміі.

Перавагі воблачнага класа прадэманструе сярэдняя школа № 182. Воблачнае сховішча дазваляе эфектыўна вырашаць праблему захоўвання і перадачы вялікіх аб’ёмаў інфармацыі.

Педагагічны калектыў гімназіі № 2 прадэманструе выкарыстанне педагогамі гімназіі лічбавых адукацыйных платформаў і рэсурсаў на вучэбных занятках і ў пазанавучальнай дзейнасці.

Таксама адбудзецца прэзентацыя маладзёжнага стартапа “Віртуальны мадэльер”.

Побач з Нацыянальнай бібліятэкай будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі “Каменны век”, “Бацькава гняздо”, “Скарбонка культуры беларускай”, “Бяспечнае дзяцінства”, лагер “Археолаг”, мабільны планетарый і  фотазона “У будучыню з марай”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».