Вы тут

Беларускія спартсмены заваявалі 14 узнагарод на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ


Наша зборная разам з камандай Германіі сталі найлепшай у агульнакамандным медальным заліку.


З гэтай нагоды Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне нацыянальнай камандзе па веславанні на байдарках і каноэ. «Віншую з годнымі вынікамі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Сегедзе, дзе вы заваявалі 14 медалёў, з якіх 6 залатых. Яшчэ раз пацвердзілі, што беларуская каманда — адзін з сусветных лідараў у гэтым відзе спорту. Такое стала магчымым дзякуючы высокаму прафесіяналізму і ўпартай працы спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што зладжаны калектыў нацыянальнай каманды падыдзе да Алімпіяды 2020 года ў аптымальным складзе і ў такой жа выдатнай форме. Ён таксама пажадаў спартсменам моцнага здароўя, дабрабыту і спартыўнага даўгалецця.

Двойчы на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнімаўся экіпаж жаночай байдаркі-двойкі Марына Літвінчук/Вольга Худзенка (200 м і 500 м) (на фота). Таксама чэмпіёнамі планеты сталі Алена Наздрова (каноэ-адзіночка, 500 м), Вольга Клімава (каноэ-адзіночка, 5 000 м), Алег Юрэня (байдарка-адзіночка, 5 000 м) і экіпаж мужчынскай байдаркі-двойкі Станіслаў Дайнэка/Дзмітрый Натынчык (500 м).

Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі: Мікіта Борыкаў (байдарка-адзіночка, 500 м), Арцём Козыр (каноэ-адзіночка, 200 м), Вольга Худзенка (байдарка-адзіночка, 500 м), экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі Марына Літвінчук, Вольга Худзенка, Надзея Папок, Маргарыта Махнева (500 м). Уладальнікамі «бронзы» сталі: Марына Літвінчук (байдарка-адзіночка, 5 000 м), Алена Наздрова (каноэ-адзіночка, 200 м),
жаночы экіпаж каноэ-двойкі Вольга Клімава/Надзея Макарчанка (500 м), мужчынскі экіпаж каноэ-чацвёркі Андрэй Багдановіч, Яўгеній Тэнгель, Максім Крысько, Віталь Асецкі (500 м).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Медалі і алімпійскія ліцэнзіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».