Вы тут

Першага верасня на поўдні краіны плюс 30


Сонечнае і сухое надвор'е чакаецца ў нашай краіне на гэтым тыдні, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Камфортнае летняе надвор'е прынёс нам цёплы антыцыклон «Карына». А таму тэмпературны фон на 2—5 градусаў перавышае кліматычную норму для апошніх дзён жніўня. Не зменіцца сітуацыя ў атмасферы і вялікую частку гэтага тыдня. Наогул цяпер цыклоны далёка ад нас, так што яшчэ доўгі час будзе суха і цёпла.

Сёння чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца слабы, пераменных напрамкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 23 да плюс 29 градусаў. У сераду таксама невялікая воблачнасць, па-ранейшаму будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні, ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў па паўночным усходзе да 16 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе плюс 20—27 градусаў, па паўднёвым захадзе нашага рэгіёна — 28—30 цяпла.

Пераменная воблачнасць чакаецца ў чацвер, 29 жніўня. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да плюс 12 градусаў, па захадзе краіны — да плюс 16 градусаў. Удзень будзе 20—27 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 29 градусаў.

У апошнія дні лета атмасферны ціск пачне паніжацца і ўплыў антыцыклону зменшыцца. Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і на выхадныя воблачнасць узмацніцца. Месцамі, пераважна па заходняй частцы краіны, магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. А вось уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 цяпла, у заходніх раёнах — да плюс 17 градусаў. Дастаткова цёпла будзе і ўдзень, калі чакаецца ад 20—22 цяпла па паўночным усходзе да плюс 28—30 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Лета працягваецца.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны МАЛІНІНАЙ

Загаловак у газеце: Цёплая Карына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.