Вы тут

Як прайшоў міжнародны фэст у Ракаве


Пад сузор’ем дзвюх Вялікіх Мядзведзіц

Ракаў адкрываў сябе ў чырвоным, яскравым колеры. Звыйчайная, невялікая плошча, на якой сабраліся людзі з розных гарадоў Беларусі, а таксама прадстаўнікі польскай, літоўскай, яўрэйскай і аўстрыйскай культур. Вывучылі яўрэйскі танец, паспявалі з Вольскім і… бачылі дзве Вялікія Мядзведзіцы. Як гэта было…


̶  Дзякуй вам, было крута!  ̶  кажу я ў цемру, настрайваючы рэжым святла на фотаапараце.

̶  Няма за што! Сама яшчэ не адышла ад эмоцый... Цяпер еду на машыне, бачу, свеціцца ў цемры. Вырашыла паглядзець.

̶  У пацёмку яно зачароўвае...

Так мы стаялі з вядучай фестывалю на полі пад Ракавам, гледзячы на дзве Вялікія Мядзедзіцы. Абедзве яскрава праступалі на цёмным фоне. Адна — на небе, другая — на каменнай шыльдзе. З першай усё зразумела: была, ёсць і будзе, а вось другая Вялікая Мядзведзіца з’явілася тут сёння, у гонар рамана Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Места дзеяння рамана звязана з Ракавам — у 30-я гады гэта месца было добра вядома кантрабандыстамі. Цікава, мемарыяльную дошку ўсталявалі такім чынам, што каменная Мядзведзіца дакладна паўтарае форму і распалажэнне сваёй нябёснай цёзкі. Вакол каменя гараць свечы, а сам малюнак сузор’я заключаны ў мядзведзя. Карацей, нас перапаўнялі касмічныя эмоцыі, і мы раз’ехалі ў розныя бакі. Дык тое была ноч, а што было днём!

Ад ежы да адзежы

Розныя людзі, розныя культуры. Агульны, шматлюдны кірмаш. Бліжэй да галоўнай плошчы — палаткі з смачным пахамі: бліны, пірагі, шашлыкі. Далей гандлявалі вырабамі ручной працы (посудам, кошыкамі, вязанымі сурвэткамі-шкарпэткамі, капялюшамі, драўлянымі скрыначкамі), адзежай для жынчын, цацкамі, кнігамі. Некаторыя вуліцы Ракава былі цалкам застаўлены гандлёвымі палаткамі. Каля касцёла Божай Маці можна было паглядзець мастацкую выставу карцін. Дарэчы, увесь дзень як касцёл, так і праваслаўны Спаса-Ператваральны храм адчыняў дзеры для любога, хто хацеў бы памаліцца.

Але вернемся да сцэны на галоўнай плошчы Ракава. Тут сапраўдны карагод культур! Адна канцэртая праграма змяняе другую. Бесперапынна грае музыка, вядучыя заклікаюць гасцей, а артысты ўражваюць сваім майстэрствам. Пад не громкую, рытмічную музыку выходзяць прадстаўнікі габрэйскай культуры з танцавальным номерам. Запомніліся іх яскравыя касцюмы і міміка, напраўленая да гледачоў. Гледачы, між тым, не сядзяць на месцы. Маладыя пары, за імі людзі старэйшага ўзросту далучаюцца да артыстаў і, па-свойму адчуваючы музыку, танчаць каля сцэны.

̶  Гэта новая вясна для кожнага чалавека. У жыцці адбываецца розныя рэчы, часам добрыя, а часам... Карацей, калі чалавеку складана, галоўнае верыць ў тое, што далей ўсё будзе значна лепш. То бок, не апускаць рукі! Пра гэта гаворыцца ў нашай песні,  ̶  расказвае Барбара Сускіэль, салістка літоўскага інструментальнага гурту «Art of music». Яны імкнуцца ствараць якасную інструментальную музыку з сэнсавым тэкстам. На фэсте «Art of music» прадставілі пераробку старых вясковых песен пра каханне маладых у вясёлым, рытмічным стылі. Гурт бываў у Беларусі, аднак на Ракаўскім фэсце ўпершыню. Барбара шчыра рада таму, што шмат людзей прыйшло на фестываль, публіка актыўная і месца -— Ракаў -— само па сабе стварае адпаведную атмасферу.

За кулісамі мільгае постаць Вольскага. Гандлёвыя лаўкі радзеюць, людзі падбіраюцца ўсё бліжэй да сцэны. Вечарэе і самае «гарачае» наперадзе.

Лявон і Тэкля: двойчы на біс

Пасля ўзагарождання ўдзельнікаў фестывалю сваёй інструментальнай музыкай парадваў польскі гурт «Tеklа Klеbеtnіса». Музыка не давала стаяць, хутка мяняла рытм. Гурт так запаліў публіку, што ўсе прасілі спець на біс, а праважалі артыстаў доўгімі апладысментамі.

Вядучая вырашыла пагуляцца з гледачамі: «Што цяпер? Каго чакаем? Не чую...». Пад агульны кліч нарэшце з’явіўся гурт «Вольскі», хутка плошча залілася сапраўдным беларускім рокам. Дзеці залезлі на сцэну, моладзь падпявала, у натоўпе нават знаходзіліся бабулькі, якія ўважліва ўслухваліся (як мне падалося) ў словы. Праграма выходзіла за рамкі выведзенага часу, таму трэба было заканчваць. Скончылі «чарапахамі», яшчэ і фейверк пусцілі. Ды — не, мала: госці фэсту не хацелі так проста пускаць Вольскага. Тады ўсе разам спелі таксама вядомую многім песню «Простыя словы». Лявон Вольскі прызнаўся, што песня пісалася менавіта пра гэтыя ракаўскія мясціны, таму што яго родная вёска знаходзіцца недалёка адсюль. Шмат ліхтарыкаў запалілі пад гэту мілагучную і сапраўды простую песню, і, паціху, разышліся.

Кацярына Касцевіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.