Вы тут

Марафон здаровага спосабу жыцця наведала ўжо больш за 1500 чалавек


За чатыры чацвяргі жніўня Марафон здаровага спосабу жыцця «#САД — Спартыўны, Актыўны, Даступны!» наведала больш за паўтары тысячы чалавек. 29 жніўня пройдуць фінальныя мерапрыемствы праекта.


Нагадаем, што кожны чацвер жніўня на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле (Мінск, вул. Сурганава, 4а), увечары з 17.30 да 21.00 праходзіць Марафон здаровага спосабу жыцця. Любы ахвотны можа бясплатна паспрабаваць сябе ў любых відах фізічнай актыўнасці і фітнес-кірунках на свежым паветры, папярэдне прайшоўшы экспрэс-абследаванне і атрымаўшы рэкамендацыі ад урачоў.

На мерапрыемства збіраецца больш за паўтысячы чалавек. Больш за 120 з іх праходзяць медыцынскае экспрэс-абследаванне і атрымліваюць пашпарт здароўя. У межах экспрэс-абследавання ўдзельнікі тэсціруюць сардэчна-сасудзістую сістэму. Пяціхвілінны тэст дазваляе ацаніць жыццёва важныя паказчыкі: біялагічны ўзрост сасудаў, індэкс стрэсу, рызыку інсульта, інфаркта. Каля 140 чалавек праходзіць такі тэст і атрымліваюць рэкамендацыі спецыяліста. Да ўрачоў-неўролагаў па кансультацыю звяртаецца каля чатырох дзясяткаў чалавек — па пытаннях галавакружэння, анямення канечнасцяў, астэахандрозу пазваночніка, мігрэняў. Спецыялісты выяўляюць і выпадкі хранічных неўралагічных захворванняў. У гэты чацвер да ўрачоў-спецыялістаў (кардыёлагаў, неўролагаў, тэрапеўтаў) далучыцца артапед.

На пляцоўцы каля Цэнтра фрыстайла 29 жніўня ўсе ахвотныя змогуць прыняць удзел у трэніроўках па 15 відах фізічнай актыўнасці. Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаюцца ёга і пілатэс, а таксама функцыянальныя трэніроўкі.

Для тых, хто любіць танцаваць, на галоўнай пляцоўцы пройдуць заняткі па лаціне, рок-н-роле і танга. Дарэчы, заняткі танга мінулы раз так зацікавілі ўдзельнікаў, што мерапрыемства прыйшлося прадоўжыць на паўгадзіны. Таксама можна паспрабаваць сябе ў розных відах баявых майстэрстваў, кардыя-трэніроўках высокай інтэнсіўнасці і рэлакс-практыкаваннях.

Кожны чацвер праводзяцца і розныя актыўнасці. Тыя, хто за тыдзень праходзіць па 50 тысяч крокаў, могуць выйграць адзін з чатырох танометраў Mіcrolіfe. Розыгрыш адбудзецца і ў гэты чацвер. Да акцыі далучыліся і кінатэатры Sіlver Screen — пра набыцці аднаго білета і прад'яўленні «пашпарта здароўя» другі білет можна атрымаць за 1 капейку. А найбольш актыўныя ўдзельнікі, якія наведалі ўсе пяць чацвяргоў Марафона, змогуць пазмагацца за галоўны прыз ад кампаніі HUAWEІ — «разумныя» вагі. Далучайцеся!

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Усе на САД!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».