Вы тут

Падрыхтаваны комплексны план развіцця 31 рэгіёна Беларусі


Міністэрства эканомікі сумесна з аблвыканкамамі падрыхтавала комплексны план развіцця 31 рэгіёна Беларусі, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дакумент учора быў разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.


«Асноўная задача — падцягнуць адсталыя рэгіёны да сярэднерэспубліканскага ўзроўню. Гэта задача няпростая. Трэба стварыць умовы не толькі для рэальнага сектара, але і для прыцягнення працоўных рэсурсаў, зніжэння адтоку насельніцтва за кошт стварэння камфортных умоў для жыцця», — заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Яго словы прыводзіць карэспандэнт БелТА.

Рабочая назва дакумента — план індустрыялізацыі рэгіёнаў, якія адстаюць у развіцці. Аднак кіраўнік урада лічыць, што больш слушна было б казаць пра план не індустрыялізацыі, а развіцця. «Бо развіццё тэрыторый можа быць звязана не толькі з прамысловасцю, але і са сферай паслуг, у прыватнасці з турызмам, што вельмі актуальна для асобных рэгіёнаў», — растлумачыў ён.

У выніку выканання плана з групы адстаючых павінны выйсці 11 рэгіёнаў, яшчэ пяць — непасрэдна наблізіцца да выхаду з яе.

Сяргей Румас папрасіў Мінэканомікі далажыць, які рэальны эфект ад рэалізацыі плана атрымае насельніцтва раёнаў і як гэта адаб'ецца на ўзроўні жыцця людзей.

Акрамя таго, на пасяджэнні прадстаўнікі абласцей расказалі, ці сапраўды ўсе прапанаваныя праекты забяспечаны рэальнымі крыніцамі фінансавання і ці не будзе рэалізацыя праектаў спыненая на паўдарозе.

Загаловак у газеце: Рэальны эфект

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».