Вы тут

У Мінску плануюць арганізаваць 148 груп у дзіцячых садках з выхаваннем на беларускай мове


У сталічных дзіцячых садках развіваецца сетка груп з выхаваннем і навучаннем на беларускай мове. У 2017/2018 навучальным годзе функцыянавала 141 такая група, у 2018/2019 - 144. У цяперашнім - плануецца, што іх колькасць вырасце да 148. Пра гэта, як паведамляюць «Мінск-Навіны», паведаміла на прэс-канферэнцыі 28 жніўня галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алена Макарэвіч.


- Пытанне наяўнасці такіх груп актуальнае і вырашаецца па запытах бацькоў. Мы не можам вызначыць дзяцей у групу з выхаваннем на беларускай мове, калі іх мамы і таты гэтага не хочуць, - патлумачыла Алена Макарэвіч. - Плануецца, што ў гэтым годзе такіх груп будзе 148, аднак дакладная лічба стане вядомая пасля камплектавання, якое пройдзе да канца жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».