Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Кабачкі, запечаныя з цыбуляй і памідорамі

Кабачкі ачысціць і нарэзаць кружочкамі. Памідоры гэтак жа кружочкамі, цыбулю кольцамі. Форму прамазаць алеем. Вылажыць пласт кабачкоў, злёгку пасаліць, зверху цыбулю і памідоры. Яшчэ трохі пасаліць, паперчыць, пасыпаць дробна парэзаным базілікам (калі няма свежага, можна выкарыстоўваць сушаны). Зверху трохі надзёртага цвёрдага сыру — і ў духоўку хвілін на 15—20. І ўсё, смачная сакавітая запяканачка гатовая.

Запяканка з кабачкоў з фаршам і памідорамі

Спатрэбіцца: 5 невялікіх кабачкоў (1,2 кг), 400 г фаршу, 3 сярэднія цыбуліны, 2 сталовыя лыжкі таматнай пасты, 7-8 невялікіх памідораў, 100 г цвёрдага сыру (можна і без яго), 4 яйкі, 150 г смятаны, соль, перац, алей.

Цыбулю абсмажыць на патэльні, дадаць фарш, пасаліць, паперчыць, увесці таматную пасту. Кабачкі надзерці на буйную тарку, пасаліць, адціснуць сок. Памідоры нарэзаць кружочкамі. Яйкі ўзбіць са смятанай, пасаліць. Форму прамазаць алеем, вылажыць палову кабачкоў, зверху фарш, затым зноў кабачкі. Вылажыць памідоры. Заліць смятанна-яечнай сумессю, пасыпаць дзёртым сырам. Выпякаць у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы 30—35 хвілін.

Фаршыраваныя кабачкі

Фаршыраваць кабачкі можна мясной, грыбной, агародніннай або камбінаванай начынкай.

Спатрэбіцца: кабачкі — 1 кг, мясны фарш — 400 г, рыс — 0,5 шклянкі, смятана — 1 шклянка, цвёрды сыр — 150 г, цыбуля рэпчатая — 100 г (1 штука буйная), часнок — 2-3 зубкі, зяленіва — кроп або пятрушка, соль, перац — на смак.

Кабачкі вымыйце і нарэжце кружочкамі таўшчынёй 2 см. Сярэдзіну выражце нажом, таўшчыня сценкі прыкладна 1 см. Калі кабачкі дробныя, можна разрэзаць іх уздоўж у форме лодачак. Рыс адварыць да гатоўнасці. Цыбулю дробна парэзаць і абсмажыць. Дадаць у фарш рыс, цыбулю, здробнены часнок, соль, перац, зяленіва.

Фаршыруем падрыхтаваныя кабачкі, выкладваем іх на бляху.

Рыхтуем смятанную заліўку. У смятану дадаём соль, перац, часнок, зяленіва. Заліваем кабачкі. Пасыпаем дзёртым сырам. Ставім у духоўку на 40 хвілін пры тэмпературы 200 градусаў.

Кабачкі ў сырнай паніроўцы

Спатрэбіцца: кабачок, яйка, дзёрты сыр, соль, перац, сумесь сухіх траў па жаданні.

Кабачок ачысціць ад скуркі і нарэзаць палачкамі. Яйка ўзбіць з соллю і перцам, сыр надзерці на дробную тарку, дадаць травы і змяшаць. Кожную палачку мачаем у яйка, паніруем у сыры, выкладваем на бляху, засланую пякарскай паперай. Запякаць у загадзя разагрэтай духоўцы пры 180 градусах да залацістага колеру.

Марынаваныя кабачкі

Спатрэбіцца: на кожныя 500 г кабачкоў — 0,5 чайнай лыжкі солі. Для марынаду: 100 мл алею, 3 сталовыя лыжкі воцату, 2 чайныя лыжкі мёду, 2-3 зубкі часнаку, молаты чорны перац, свежае або сухое зяленіва.

Кабачкі памыць і зрэзаць лупіну. Калі яны маладыя, можна марынаваць разам са скуркай. Нашаткаваць танюткімі кружочкамі. Скласці ў міску, пасаліць і пакінуць на 30 хвілін.

Прыгатаваць марынад: часнок прапусціць праз прэс, змяшаць з алеем, мёдам, воцатам, перцам і дробна парэзаным зяленівам. Выдатна падыдуць кінза, базілік, эстрагон, кроп, пятрушка. Можна дадаць лыжку папрыка-пасты або кетчупу. Марынад змяшаць. З кабачкоў зліць вадкасць, якая ўтварылася, адціснуць рукамі. Заліць марынадам, змяшаць. Паставіць у халадзільнік да раніцы. За гэты час можна пару разоў перамяшаць.

Кабачкі з часнаком і лімонным сокам

Спатрэбіцца: 4—6 кабачкоў, 4 зубкі часнаку, сухі базілік, лімонны сок

Кабачкі вымыць, нарэзаць на сегменты, пасыпаць сухім базілікам, паліць алеем і запячы ў духоўцы пад грылем да прыгожага залацістага колеру.

Заправіць лімонным сокам і часнаком.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.