Вы тут

У Мінскай вобласці склалі рэгіянальны рэйтынг


Камітэт эканомікі Мінскага аблвыканкама склаў рэйтынг раёнаў рэгіёна па 23 паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця за першыя тры гады пяцігодкі і першае паўгоддзе 2019-га, паведамілі ў Мінаблвыканкаме.


Сярод крытэрыяў ацэнкі — сярэдняя заработная плата, узровень зарэгістраванага беспрацоўя, міграцыйныя прырост або змяншэнне, запазычанасць у выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў або паслуг. «Дастаткова паглядзець, дзе людзі хочуць жыць, а дзе колькасць насельніцтва на працягу некалькіх гадоў пастаянна скарачаецца, каб адказаць на пытанне, якія рэгіёны з'яўляюцца прывабнымі, а якія знаходзяцца ў дэпрэсіўным стане», — пракаментавала старшыня камітэта эканомікі Мінаблвыканкама Таццяна Бранцэвіч.

У пяцёрку лідараў трапілі Смалявіцкі (першае месца за 2016—2018 гады і 9-е месца за першае паўгоддзе 2019-га), Дзяржынскі (другое і першае адпаведна), Мінскі (трэцяе), Салігорскі (чацвёртае і другое) раёны і горад Жодзіна (пятае). У буйных раёнах вобласці, такіх як Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі, распрацаваны планы паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Зыходзячы з аналізу, праведзенага камітэтам эканомікі, можна зрабіць выснову, што Салігорскі раён развіваецца паскоранымі тэмпамі. У ім па выніках першага паўгоддзя назіраецца станоўчая міграцыя насельніцтва і самая высокая заработная плата.

Барысаўскі і Маладзечанскі раёны займаюць апошнія месцы ў табліцы па міграцыйным руху насельніцтва, маючы не самыя высокія тэмпы росту рэальнай заработнай платы. Тым не менш Барысаўшчына некалькі палепшыла сваё рэйтынгавае становішча (12/10), а па ўзроўні прамысловай вытворчасці мае паказчык вышэй за сярэднеабласны. Маладзечанскі раён апусціўся ў рэйтынгу з 10-га месца на 17-е. Гэта звязана са зніжэннем аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ і невысокімі індэксамі вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і рознічнага тавараабароту. Найбольш нізкія паказчыкі ў Вілейскага, Крупскага, Слуцкага, Капыльскага і Валожынскага раёнаў.

У цэлым эканамічны рост Мінскай вобласці сёлета ў першым паўгоддзі забяспечаны на ўзроўні 105,3 % (пры прагнозе 102,3 %). За сем месяцаў гэты паказчык склаў ужо 105,8 %.

(Ул. інф.)

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».