Вы тут

Упершыню ў БДУ ўкараняць электронныя заліковыя кніжкі


Каля пяці тысяч першакурснікаў і магістрантаў усіх формаў навучання стануць карыстальнікамі электронных заліковак. Гэты пілотны праект дасць магчымасць стварыць шматфункцыянальны вэб-сэрвіс для вядучай ВНУ краіны і аптымізаваць атэстацыйны працэс, паведаміла прэс-служба БДУ.


IT-інавацыя ўключае ўсе функцыі свайго папяровага прататыпа і значна спрашчае падрыхтоўку справаздачнай дакументацыі і аналіз паспяховасці. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты і іх бацькі ў любы час на камп’ютары, планшэце ці смартфоне змогуць атрымаць доступ праз асабісты кабінет студэнта да прагляду экзаменацыйных адзнак за ўвесь перыяд навучання. Таксама яна вызваляе ад неабходнасці замены папяровага дакумента пры яго пашкоджанні або страты.

На пачатковым этапе ўкаранення электронных заліковак выкарыстанне папяровых ведамасцяў захаваецца. У далейшым мяркуецца поўная аўтаматызацыя працэсу атэстацыі. Сродкам ідэнтыфікацыі студэнта на экзамене стане студэнцкі білет.

Укараненне электроннай залікоўкі дазволіць значна зэканоміць фінансавыя сродкі за кошт адмовы ад папяровай версіі і выкарыстання наяўных у БДУ сучасных лічбавых тэхналогій.

Распрацоўшчык навацыі выступіў Цэнтр інфармацыйных тэхналогій БДУ. Работа над праектам вялася ў рамках рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў Стратэгіі лічбавай трансфармацыі БДУ, прынятай у 2018 годзе. Нагадаем, летась студэнты ВНУ сталі ўладальнікамі шматфункцыянальнага электроннага студэнцкага білета, сумешчанага з банкаўскай аплатнай картай. А ў 2003 годзе БДУ стаў першай ВНУ Беларусі, якая ўвяла ў карыстанне электронныя студэнцкія білеты. У 2010 годзе яны былі ўкаранёны ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. Дарэчы, толькі у 2018 годзе за кошт выкарыстання новых студэнцкіх білетаў на аснове міжнародных банкаўскіх карт універсітэт зэканоміў каля 40 тысяч рублёў. У бліжэйшы час планаванне работы выкладчыкаў, іх справаздачы аб выкананні вучэбных даручэнняў, журналы куратараў, іншыя дакументы будуць весціся толькі ў электронным выглядзе ў асабістых кабінетах выкладчыкаў на ўнутраным сайце БДУ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».