Вы тут

Волга вучыць сябраваць


У Моладзевым форуме “іВолга 2.0” паўдзельнічалі як студэнты з Мінска, так і беларусы Самарскай вобласці


Прадстаўнікі Беларускага дзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на форуме “іВолга 2.0”

У Міжнародны дзень дружбы, які адзначаецца штогод 30 ліпеня, закрываўся VІІ Моладзевы форум Прыволжскай федэральнай акругі “іВолга 2.0”, які цэлы тыдзень доўжыўся на самарскай зямлі. Моладзевы актыў Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” на чале з Ірынай Глускай таксама там пабываў. Сёлета форум сабраў 2 тысячы хлопцаў і дзяўчат з 14 рэгіёнаў ПФА і 62 суб’ектаў Расіі. Працавала дзесяць змен, прычым адна з іх сабрала прадстаўнікоў дзесяці дзяржаў блізкага замежжа. Беларусь прадстаўлялі студэнты Даніла Лемяшэўскі, Вікторыя Нікіціна з Беларускага дзяржуніверсітэта інфарматыкі ды радыёэлектронікі, факультэт інфакамунікацый, а таксама Таццяна Печань, намесніца дэкана факультэта. Беларусы прадставілі ўніверсітэцкі праект “Захоўваючы памяць пра мінулае, будуем будучыню!”, які грунтуецца на дружбе студэнтаў з архітэктарам і скульптарам Валянцінам Занковічам.

Беларусы Самары наведалі форум — бо вакальны ансамбль “Каданс” быў запрошаны ў канцэртную праграму яго ўрачыстага закрыцця. Да таго ж, патлумачыла Ірына Глуская, хацелася пабачыць усё на свае вочы, каб скарыстаць арганізацыйны досвед. Яшчэ — пазнаёміцца з супляменнікамі.

На форуме Ірына Глуская і намеснік кіраўніка моладзевага аддзялення суполкі Георгій Курмакоў нефармальна пагутарылі з Віцэ-губернатарам Аляксандрам Фяцісавым і кіраўніцай гарадской акругі Самара Аленай Лапушкінай. У прыватнасці — пра ўстанаўленне партнёрскіх адносін між Савецкім раёнам Самары і Заводскім раёнам Мінска. Былі ўзгоднены, атрымалі падтрымку з боку выканаўчай улады праекты па ўсталяванні адукацыйнага й творчага партнёрства між Дзіцячай школай мастацтваў №5 Магілёва і Дзіцячай школай мастацтваў №3 “Младость” Самары.

Мікалай Бойка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.