Вы тут

На Паўночных могілках развіталіся з Пятром Васючэнкам


На Паўночных могілках развіталіся з Пятром Васючэнкам

28 жніўня на Паўночных могілках ля Мінска адбылося развітанне з Пятром Васільевічам Васючэнкам, беларускім пісьменнікам, даследчыкам, эсэістам, выкладчыкам і аўтарам, ды вялікім сябрам часопіса "Маладосць", якога так і не паспелі ўключыць у рэдакцыйную калегію нашага часопіса.

Шмат студэнтаў, выпускнікоў-журналістаў, калег і сяброў прыйшлі на развітанне.

Як адзначылі супрацоўнікі рэдакцыі Беларускага Радыё, ён меў планы, каб надалей прыходзіць на праграмы, надалей дзяліцца вопытам і ведамі са слухачамі. Як дадаў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, з якім шчыльна апошнім часам супрацоўнічаў, як назваў яго святар, "брат Пятро", рыхтуючы матэрыялы па Францішку Скарыне, гэты чалавек быў годным мужом, які служыў сваёй Бацькаўшчыне.

Пятро Васільевіч быў адным з тых славутых сыноў зямлі Полацкай, які жадаў сваёй працай і жыццём весці беларусаў услед за нацыянальнымі светачамі і каштоўнасцямі.

Уся "ціхая і пакорная" праца Пятра Васючэнкі, праз якую ён нястомна служыў сваім студэнтам, калегам, усім беларусам, - гэта вялікі набытак у скарбонку новых пакаленняў.

Яшчэ раз рэдакцыя нашага часопіса складае словы спачування дачцы спадара Пятра – Марыі, а таксама іншым родным і блізкім. Вечнае жыццё дай яму, Госпадзе, няхай спачывае ў супакоі вечным.

Пятро Васільевіч Васючэнка памёр раптоўна ва ўзросце 60 гадоў 25 жніўня 2019 года.

Аксана ЮЧКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?