Вы тут

​У Белтэлерадыёкампаніі пачаліся здымкі відэавізітовак на дзіцячае «Еўрабачанне-2019»


У Белтэлерадыёкампаніі пачаліся здымкі відэавізітовак для ўсіх 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2019». Нагадаем, сёлета ў спісе прэтэндэнтаў ад нашай краіны толькі дзяўчаты.


Фота прадстаўлена прэс-службай БТРК.

Тэму, якая звязвае ўсе ролікі, падказаў тэлевізійнікам афіцыйны слоган міжнароднага конкурсу «Падзяліся радасцю» і яго лагатып — паветраны змей. Усе фіналісткі змайструюць у кадры сваіх змеяў і запусцяць іх у неба. Пры гэтым, зазначае рэжысёр ролікаў Яна Шаблыка, пляцоўку для кожнага ўдзельніка падбіралі індывідуальна, арыентуючыся на захапленні, характар і музыку кожнай юнай артысткі ці калектыву.

Гатовыя сюжэты працягласцю ў 40 секундаў гледачы ўбачаць непасрэдна перад выступленнямі канкурсантаў — 20 верасня ў прамым эфіры фінальнага гала-канцэрта на Беларусь 1 і Беларусь 24, а таксама ў анлайн-трансляцыі на сайце www.tvr.bу.

Загаловак у газеце: Што гэта за дзеўчына і дзе яна жыве?

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.