Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак падвядзіце вынікі і прааналізуйце змены, якія адбываюцца ў жыцці. Серада — удалы дзень для раскрыцця сваіх здольнасцяў. У чацвер вам увесь дзень будзе спадарожнічаць добры настрой, можна смела ўвасабляць у жыццё самыя авантурныя планы, не асцерагаючыся ўскладненняў. У суботу будзьце асцярожныя, не верце ліслівым словам і кампліментам.


ЦЯЛЕЦ. Дзелавая паездка можа адкрыць новыя перспектывы. Ёсць шанц, што поспех усміхнецца вам, таксама магчымы ўзлёт па кар'ернай лесвіцы. Рызыкоўныя прадпрыемствы завершацца паспяхова ў тым выпадку, калі вы правільна разлічыце свае сілы, і не будзеце ўскладаць вялікія надзеі на чыюсьці дапамогу. Рабіце сваю справу і дайце іншым займацца сваімі пытаннямі.


БЛІЗНЯТЫ. Інтуіцыя прынясе вам поспех, толькі не губляйце такіх якасцяў, як рашучасць і сабранасць. Прывабная прапанова можа паступіць ад старога сябра. Не бойцеся ўзяць на сябе адказнасць, і выйграеце. Прызначаная на сярэдзіну тыдня паездка пройдзе вельмі плённа і пацешыць. Надыходзіць спрыяльны момант для сур'ёзнага жыццёвага выбару.


РАК. Можа спатрэбіцца філасофскі погляд на праблемы і ўменне трымаць сябе ў руках у любых сітуацыях. Затое вас чакае поспех у прафесійнай сферы. Аўторак абяцае стаць днём актыўных узаемаадносін і ўзаемаразумення, з дапамогай слоў і логікі зможаце дамагчыся ад свайго партнёра практычна ўсяго.


ЛЕЎ. Інтуіцыя — ваш верны і надзейны сябар на гэтым тыдні. Варта навучыцца ёй давяраць, па меншай меры — на гэты перыяд. Магчымы ўдзел у якіх-небудзь новых праектах. Аднак не плануйце залішняй перагрузкі на рабоце, прысвяціце час распрацоўцы планаў на найбліжэйшы час. Не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. У сераду можа здацца, што вы адчуваеце зацішша перад бурай. Цалкам магчыма, што так яно і ёсць, назапашвайце сілы і супакойцеся, каб лягчэй было трымаць сябе ў руках, калі яна прыйдзе.


ДЗЕВА. Неабходна паказаць сябе, ды так, каб вас заўважылі і падтрымалі тыя, ад каго вы маглі б атрымаць дапамогу ў найбліжэйшы час. У панядзелак не саромейцеся пры выпадку карэктна падкрэсліць вашу незаменнасць на рабоце. У сераду не маўчыце сціпла, кантактуйце, вам будзе патрэбна інфармацыя, а выдатны спосаб яе атрымаць — шчыра пагаварыць з калегамі. У чацвер не варта планаваць нічога сур'ёзна, лепш разбярыцеся з няскончанымі дробнымі справамі.


ШАЛІ. На гэтым тыдні ў вас можа ўзнікнуць патрэба пачаць будаваць адносіны ці кар'еру наноў, разбурыўшы тое, што надакучыла і замінае. Аднак не варта неадкладна ўвасабляць новыя ідэі, вы павінны спачатку ўсё добра асэнсаваць і прадумаць наступствы. Будучыня мае некалькі туманныя абрысы, што не можа не выклікаць у вас пэўную разгубленасць. Але калі не працаваць над яе набліжэннем, яна пакіне горкае расчараванне няздзейсненых надзей і страчаных магчымасцяў.


СКАРПІЁН. Тыдзень прынясе новыя жыццёвыя ўстаноўкі. Старайцеся не марнаваць каштоўны час. Усё задуманае зможа здзейсніцца, калі вы спакойна і выразна будзеце рабіць сваю справу. У другой палове тыдня можаце адчуць, што на многае здольныя, адчуеце прыліў энергіі. Паспрабуйце стварыць камфортную абстаноўку і выканаць жаданні каханага чалавека.


СТРАЛЕЦ. Першая палова тыдня добрая для рэалізацыі планаў і дасягнення пастаўленых мэт. Але не ўздумайце спыняцца, калі ўсё намечанае будзе зроблена. Адпачніце пазней, а час, які застаўся, лепш выкарыстоўвайце для вырашэння яшчэ пары-тройкі задач. Бо менавіта зараз у вас ёсць сілы і азарт. На выхадныя пажадана не планаваць важных спраў.


КАЗЯРОГ. Не замахвайцеся на глабальныя праекты, звярніце ўвагу на значныя дробязі. Надыходзіць спрыяльны момант для вырашэння назапашаных праблем. Паспрабуйце пазбягаць крайнасцяў і эмацыянальных усплёскаў, інакш у пачатку тыдня могуць паўстаць нечаканыя праблемы ў сям'і. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры рабоце з дакументамі і дамовамі. У пятніцу адбудуцца падзеі, якія адкрыюць новыя магчымасці ў прафесіі.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень можа пачацца з прыемных сюрпрызаў, калі патэлефануе сябар, з якім вы даўно не размаўлялі. Выкарыстоўвайце адпачынак для змены абстаноўкі, адцягніцеся ад спраў і клопатаў, яны могуць пачакаць.  Найбольш спрыяльным днём на гэтым тыдні для вас будзе пятніца.


РЫБЫ. Калі будзеце празмерна клапаціцца пра маментальны камфорт і дабрабыт, то можаце прынесці ў ахвяру рэалізацыю вельмі цікавых і перспектыўных планаў. Прыслухайцеся да парад навакольных, некаторыя з іх лепш прыняць на ўзбраенне. На гэтым тыдні ў вас можа з'явіцца шанц змяніць работу. Не бойцеся спрабаваць, памыляцца, пачынаць штосьці новае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».