29 жніўня 1944 года скончылася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён», падчас якой імклівым наступам была вызвалена ад гітлераўскіх захопнікаў уся тэрыторыя нашай краіны. 75-годдзе гэтай даты ўшанавалі на Кургане Славы.
У экспазіцыі ваеннай тэхнікі, якая месціцца побач з мемарыяльным комплексам, — папаўненне. Цяпер там з'явіўся легендарны самалёт часоў Вялікай Айчыннай — штурмавік Іл-2. Яго экіпажы аказвалі нашым наземным войскам неацэнную дапамогу падчас баёў за Беларусь, пануючы ў паветры.
З ініцыятывай пашырэння экспазіцыі і ўстаноўкі Іл-2 выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
Дарэчы, работы па пошуку, рэстаўрацыі і ўстаноўцы штурмавіка каля падножжа Кургана Славы працягваліся больш за паўгода. Унікальную канструкцыю пастамента і арыгінальную сістэму падсветкі дапамагалі распрацоўваць студэнты-архітэктары.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».