Вы тут

У Мінску затрымалі мужчыну, які аказваў паслугі прыватнага дэтэктыва


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Мінску мужчыну, які ўяўляўся прыватным дэтэктывам, браў заказы ў грамадзян і аплату за іх, а свае абавязацельствы не выконваў, паведамляе Telegram-канал прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.


Жыхар адной з вёсак Мінскага раёна стварыў сайт, на якім рэкламаваў паслугі прыватнага дэтэктыва. Сталі паступаць заказы на сачэнне за камерцыйнымі партнёрамі, канкурэнтамі, нявернымі мужамі. Мужчына браў перадаплату, абяцаючы ў адказ даць інфармацыю з аўтаматызаваных баз дадзеных МУС, прасачыць, усталяваць праслухоўку, даць дэталізацыю тэлефонных злучэнняў. Але выконваць свае абяцанні не збіраўся.

- Ілжэдэтэктыў затрыманы аператыўнікамі за руку пры атрыманні грошай за прадастаўленне кампраметуючых звестак пра партнёра па бізнесе, - праінфармавала Вольга Чамаданава.

Вядома, што затрыманы раней судзімы, у жніўні 2015 года вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».