Вы тут

Беларусы сталі есці менш бульбы і малочных прадуктаў


Беларусы сталі есці менш бульбы і малочных прадуктаў. Даныя аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў дамашніх гаспадарках у другім квартале прыводзіць Белстат, паведамляе БЕЛТА.


У сярэднім беларус еў у месяц 4,5 кг бульбы (у II квартале 2018-га - 4,9 кг). Знізілася таксама спажыванне малака і малочных прадуктаў - на 300 г да 22,1 кг, хлеба і хлебапрадуктаў - на 200 г да 6,4 кг, агародніны і бахчавых - на 100 г да 7,1 кг.

У той жа час сталі есці больш рыбы і рыбапрадуктаў (1,2 кг), алею (0,9 кг), садавіны і ягад (4,9 кг), цукру і кандытарскіх вырабаў (2,3 кг). Павелічэнне ў кожнай групе склала 100 г. Спажыванне яек у разліку на аднаго чалавека вырасла да 20 штук (у другім квартале 2018 года - 19 штук).

Мяса і мясных прадуктаў беларусы ядуць столькі ж - 6,4 кг.

У выбарачным абследаванні дамашніх гаспадарак не ўлічваліся прадукты, з'едзеныя ў аб'ектах грамадскага харчавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.