Вы тут

Узровень газіфікацыі ў Беларусі набліжаецца да 100%


Агульная працягласць газатранспартнай сістэмы складае каля 62 тысяч кіламетраў. Усе раённыя цэнтры і гарады забяспечаны цэнтралізаваным прыродным газам, паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.


Ён, у прыватнасці адзначыў, што цяпер агульны ўзровень газіфікацыі прыродным і звадкаваным газам у краіне складае каля 97 %, а спажыўцамі яго з'яўляюцца 3,7 мільёна бытавых абанентаў і прыкладна 15 тысяч арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Міністр таксама адзначыў, што за першае паўгоддзе сёлета газіфікавана прыродным газам 9,1 тысячы кватэр (у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 2,4 тысячы), звадкаваным газам — 2,6 тысячы кватэр (2,1 тысячы ў сельскай мясцовасці). Летась пастаўка прыроднага газу спажыўцам краіны склала 19,5 млрд кубічных метраў.

Адказваючы на пытанні журналістаў Віктар Каранкевіч паведаміў, што Міністэрства энергетыкі рыхтуе прапановы расійскім калегам па пастаўках газу на наступны год. Як сказаў міністр, актыўная фаза правядзення перагавораў будзе праходзіць з верасня да лістапада.

Паводле яго слоў, падрыхтаваныя беларускім бокам прапановы будуць вынесеныя на разгляд расійскага ўрада і профільнага міністэрства. У Мінэнерга не выключаюць, што формула разліку цаны на газ можа быць зменена.

Таксама Віктар Каранкевіч звярнуў увагу на тое, што ўжо падрыхтаваны праект у рамках праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. У праекце праграмы закладзены падыходы па развіцці супрацоўніцтва ў электраэнергетыцы і газавай сферы. Праект унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.