Вы тут

Яцэк Палкевіч: Мая мама вучылася ў Гродне


Сусветна вядомы падарожнік будзе спрыяць «пацяпленню адносін паміж народамі».


Фота belta.by

«Пасол міру, падарожнік, журналіст, унікальная з'ява сучаснасці» — так пісьменнік Валерый Казакоў прадставіў публіцы, якая сабралася ў кнігарні «Светач», свайго сябра Яцэка Палкевіча. Славуты італа-польскі рэпарцёр-даследчык, член Рускага геаграфічнага таварыства і Каралеўскага геаграфічнага таварыства ў Лондане прыбыў у нашу краіну на пяць дзён. У насычанай праграме візіту — удзел у Дні беларускага пісьменства ў Слоніме.

Там пан Яцэк прадставіць чытачам сваю кнігу «Па бездаражы свету». Сфера інтарэсаў Палкевіча-вандроўніка — далёкія экзатычныя краіны. А ў Беларусі ён другі раз. Першы візіт быў вельмі кароткі: прыляцеў, прачытаў лекцыю і зноў на самалёт. Цяпер жа ён плануе лепш пазнаёміцца з нашай краінай. «Вельмі рады запрашэнню ў Беларусь, таму што мая мама ў 30-я гады мінулага стагоддзя вучылася ў Гродне ў каледжы. Мне будзе цікава ўбачыць гэты горад, — сказаў Яцэк Палкевіч. — А бацькі жылі за 30 кіламетраў ад сучаснай польска-беларускай граніцы».

Яцэк Палкевіч з'яўляецца аўтарам больш чым 30 кніг, якія перакладзены на сотні моў народаў свету. Яго вопыт журналіста, падарожніка ды проста чалавека, які ўмее сябраваць, знайсці выхад са складанай сітуацыі, унікальны. «Мы прывыклі думаць, што геніі — гэта класікі, а на самай справе геній той, хто жыве побач», — рэзюмаваў пісьменнік Валерый Казакоў. А Яцэк Палкевіч гатовы дзяліцца сваім вопытам, таму выступіць з лекцыямі перад студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта і БДУ. І паверце, гэта будзе не сумна!

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.