Вы тут

Больш за 500 курсантаў Ваеннай акадэміі прынялі прысягу


Яны паступілі на вучобу сёлета.

Сёння ў Ваеннай акадэміі — урачысты дзень. Больш за 500 курсантаў, якія сёлета паступілі ў армейскую навучальную ўстанову, прынялі прысягу. 


— Важнасць гэтай падзеі ў тым, што ўвесь уклад жыцця і адукацыйнага працэсу складаецца ў тым, каб падрыхтаваць з маладога хлопца дзяржаўніка, гатовага да самаахвяравання,- кажа начальнік Ваеннай акадэміі Віктар Лісоўскі. — Яны свядома закладваюць у сябе пэўны зыходны код, які будзе развівацца і ўдасканальвацца, заводзяць сябе ў вызначаныя рамкі. Разумеюць, што тут будзе вельмі шмат абмежаванняў. Яны дабравольна вырашылі звязаць свой лёс з Узброенымі Сіламі. І ні ў каго не павінна быць сумненняў, што гэтыя курсанты ў будучыні гарантавана абароняць сваю краіну. Пасля паступлення яны ўжо праходзілі на працягу месяца курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, на якім была нават так званая «абкатка танкамі». Хлопцы вытрымалі гэтыя выпрабаванні і працягнуць вучобу. Вельмі высокія патрабаванні прад’яўляюцца да ўзроўню не толькі фізічнай, але і псіхалагічнай падрыхтоўкі, а таксама маральных якасцяў. Усё гэта ў сукупнасці і вызначае тыя асаблівасці, якія звязаны з прафесіяй абаронцы Айчыны.

Шэрагі навучэнцаў Ваеннай акадэміі сёлета папоўнілі як грамадзянская моладзь, так і выпускнікі Сувораўскага і кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў МУС і МНС, а таксама вайскоўцы. Вучыцца яны будуць па замове не толькі Міністэрства абароны, але і ўнутраных войскаў, Дзяржаўнага памежнага камітэта, а таксама Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Для іх адчынены дзверы сямі факультэтаў Акадэміі — агульнавайсковага, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, проціпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйнага, унутраных войскаў і ракетных войскаў і артылерыі. Гэтыя падраздзяленні амаль цалкам забяспечваюць патрэбнасць у афіцэрскіх кадрах не толькі ва Узброеных Сілах, але і ў іншых сілавых структурах. 

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».